
Канцэрт-закрыццё ансамбля Сябры
Урачыстае закрыццё ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2017”.
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” адбудзецца сёлета ў сямнаццаты раз. На галоўных канцэртных пляцоўках горада пройдуць шматлікія творчыя сустрэчы. Урачыстае закрыццё песенна-музычнага форуму адбудзецца на сцэне летняга Амфітэатра 3 чэрвеня.
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі можна смела лічыць адным з буйнейшых творчых форумаў. Кожны год музычнае свята развівае і ўзбагачае свае добрыя традыцыі папулярызацыі айчыннага мастацтва. Галоўнай асаблівасцю фестывалю з’яўляецца беларускае слова, якое гучыць з кожнай сцэнічнай пляцоўцы. Лейтматывам свята стане 135-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы, Я. Коласа.
Фінальным акордам ХVІI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі стане канцэрт-закрыццё, прысвечаны 45-годдзю Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля “Сябры”.
Легендарныя артысты чатыры дзясяцігоддзі радуюць слухачоў сваёй творчасцю, злучаючы традыцыі і сучаснасць. Залатыя хіты “Алеся”, “Лягу прылягу”, “Гулять дык гулять!” і многія іншыя “Сябры” падораць 3 чэрвеня ў 21.30 у Аміфтэатры.
Удзел у святочным канцэрце прымуць зоркі беларускай эстрады.
Даведкі па нумары 8 (0176) 55-55-55© md-eksperiment.org
Поделиться