82
Купала і Колас. Вы нас гадавалі

Купала і Колас. Вы нас гадавалі

Пт, 02 июня 2017, 21:30
Молодечно, Беларусь
Дворец культуры [на карте]
+375(29) 8532784
+375(29) 1752784
8(0176) 555-555

Урачыстае адкрыццё ХVІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2017”. Прэм’ера канцэрта “Купала і Колас. Вы нас гадавалі”.

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” адбудзецца сёлета ў сямнаццаты раз. На галоўных канцэртных пляцоўках горада пройдуць шматлікія творчыя сустрэчы. Урачыстае адкрыццё песенна-музычнага форуму адбудзецца на сцэне летняга Амфітэатра 2 чэрвеня ў 21.30.

Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга запрашае жыхароў і гасцей горада на канцэрт-адкрыццё “Купала і Колас. Вы нас гдавалі”. Прэм’ерны канцэрт калектыву прымеркаваны да 135-годдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Акрамя гэтага, на сцэне Амфітэатра пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Чакаем Вас 2 чэрвеня ў Амфітэатры г.Маладзечна!

Білеты 9, 10, 12 руб.

Даведкі па тэлефонам: 8(0176) 555-555, +375(29) 8532784, +375(29) 1752784.



© md-eksperiment.org

Опубликовано: 26 апреля 2017