79
Рок яднае! 2017

Рок яднае! 2017

Вс, 04 июня 2017
Молодечно, Беларусь
Дворца культуры [на карте]
8(0176) 55-55-55
+37529 175-27-84
+37529 853-27-84

4 чэрвеня, 4 гурты, 3 краіны – Рок будзе яднаць у Маладзечне!

“Рок яднае!” – гэта праект, старт якому дае вялікі канцэрт у Летнім амфітэатры Маладзечна. Рок яднае краіны і культуры, узрост і ўзровень вядомасці выканаўцаў, і, канешне, гледачоў і ўдзельнікаў. Найбольш дэмакратычны і разнастайны музычны кірунак набліжае нас адно да аднаго, дапамагае пачуць, адчуць і зразумець.

Праект быў закладзены ў 2015 сумесным выступам беларускага гурта “:B:N:” і польскага “Lao Che” – менавіта тады з’явілася формула праекта і яго ідэя.

Удзельнікі:

“Ногу свело!” (Расія). Папулярны, дзёрскі і іранічны гурт, кожны выступ якога ў Беларусі праходзіць з аншлагам. “Идем на Восток”, “Сибирская любовь”, “В темноте”, “Кукла”, “Я не последний герой”, “Наши юные смешные голоса”, “Хару Мамбуру” – знаёмыя і любімыя песні гурта.

“O.Torvald” (Украіна). Удзельнікі “Еўрабачання – 2017” ад Украіны упершыню ў Беларусі! Яскравы гурт, тэксты песень якога прасякнуты пачуццём вольнасці і маладосці. Выступ “O.Torvald” на паўфінале адбора на Еўрабачанне высока ацаніла свявачка Джамала, пераможца леташняга конкурсу. Мусяць стаць сапраўдным адкрыццём года для беларусаў!

“NAVI” (Беларусь). Малады беларускі гурт, які ўжо паспеў стаць сапраўдным улюбёнцам публікі, удзельнікам “Еўрабачання – 2017” ад Беларусі ды ўвогуле сімвалам маладых, таленавітых і радасных.

“:B:N:” (Беларусь). Беларускамоўны лёгкі рок, які ўжо цягам 17 год набірае якасці і вядомасці на беларускай сцэне. Удзельнікі шматлікіх фестываляў у Беларусі і за мяжой. Апошні сёлетні вялікі канцэрт “Рок’н’гёрлз” 27 студзеня, у якім упершыню за гісторыю гурта удзельнічалі дзяўчыны (Анастасія Шпакоўская (NAKA), Паліна Рэспубліка, Берта (удзельніца “Х-фактара”), Таццяна Трухан) выклікаў новую хвалю цікаўнасці да гурта.

4 чэрвеня, 21.00, Амфітэатр г. Маладзечна.

Кантакты: 8(0176) 55-55-55, +37529 853-27-84, +37529 175-27-84.



© md-eksperiment.org

Опубликовано: 29 марта 2017