54
Паўлінка. Тэатр імя Янкі Купалы

Спектакль Паўлінка

Пт, 02 июня 2017, 19:00
Молодечно, Беларусь
Дворца культуры [на карте]

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадстаўляе!

Паўлінка (12+)

Янка Купала

сцэны са шляхоцкага жыцця

Рэжысёр Леў Літвінаў

Мастак Барыс Малкін

Кампазітар Яўген Цікоцкі

Прэм'ера – 23 мая 1943 года

Працягласць – 1 гадзіна 50 хвілін

У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон!

Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.

Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1943 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.




© md-eksperiment.org

Опубликовано: 26 апреля 2017

Другие города

01 апреля
Минск
Тэатр імя Янкі Купалы
26 апреля
Минск
Тэатр імя Янкі Купалы