39
Афиша декабрь 2021 - январь 2022. НММ РБ

Афиша декабрь 2021 - январь 2022. НММ РБ

18 декабря 2021 — 31 января 2022
Минск, Беларусь
Национальный художественный музей Республики Беларусь [на карте]

Выстава “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”

З 18 снежня ў новым выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь па адрасе К. Маркса, 24 адбудзецца адкрыццё выставы “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”.

На ёй прадстаўлены творы старажытнабеларускага, рускага і еўрапейскага мастацтва XVII–XX стст. са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі рэстаўрацыю за 2010–2021 гг.

Выстава “Рух зямлі”

З 18 снежня ў новым выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь па адрасе К. Маркса, 24 пачала працаваць выстава “Рух зямлі”.

Зямля – гэта апавяданні пра туманы і разараныя палі, пра сінь беларускіх азёр і квітнеючы лён, пра дарогі, штопатанулі ў снежным покрыве, і цішыню вялікай вады. І так можна пералічваць да бясконцасці. Зямля не магла не стаць адным з галоўных матываў творчасці беларускіх мастакоў розных пакаленняў, мастацкіх традыцый і стылявых арыенціраў. Калекцыя беларускага мастацтва ХХ–ХХI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – яркае таму пацвярджэнне. Вялікая колькасць жывапісцаў, графікаў, скульптараў і мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сваёй творчасцю на працягу дзесяцігоддзяў пастаяннага звароту да гэтай тэмы ўнеслі важны ўклад у фарміраванне мастацкага аблічча нашай радзімы. Паказаць вобраз роднай зямлі шматпланавым як у часе і тэмах, так і ў мастацкіх стылях, наблізіцца да разумення тэмы Зямлі ў рамках асаблівага пантэістычнага погляду на свет у беларускім выяўленчым мастацтве, выявіць кола ідэй, матываў і прыёмаў унутры гэтай тэмы – асноўная мэта і канцэпцыя выставы “Ход Зямлі”.

Выставачны праект беларускага жывапісца

Леаніда Васільевіча Хобатава

З 24 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе дэманстравацца выставачны праект беларускага жывапісца Леаніда Васільевіча Хобатава (нар. 1950).

На выстаўцы прадстаўлена каля 30 твораў жывапісу з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў і калекцыі аўтара.

У экспазіцыі прадстаўлена шмат праграмных, вядомых работ аўтара, напісаных у розныя гады. Але выставу нельга назваць падвядзеннем вынікаў мастацкай дзейнасці Леаніда Хобатава. Хутчэй – гэта сцвярджэнне яго актыўнасці ў сучасным мастацкім працэсе. Новыя работы мастака, як і раней, вызвалены ад напластаванняў літаратурнасці, салоннасці, туманнага сімвалізму. Яго творчасць нясе ў сабе пячатку моцнай творчай волі аўтара, а работы працягваюць заставацца сапраўднай актуальнай класікай беларускай культуры.

Выставачны праект "Час цыклонаў"

22 снежня а 16-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта "Час цыклонаў".

Жывапіс і графіка Галіны Нячаевай”, прымеркаванага да юбілею аўтара. На выставе прадстаўлены творы жывапісу, графікі, паэтычныя зборнікі, мастацтвазнаўчыя манаграфіі, дзённікі і замалёўкі, а таксама веткаўскія іконы – неад’емная частка дзейнасці Галіны Нячаевай па зборы музейных скарбаў.

Галіна Рыгораўна Нячаева (г.н. 1951) – прызнаны і аўтарытэтны даследчык стараабрадніцтва, традыцыйнай культуры (семіётыкі беларускага арнаменту), заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Яна стаяла ля вытокаў стварэння Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава, доўгія гады была яго дырэктарам і сёння застаецца натхняльнікам калектыву аднадумцаў, адданых музейнай справе. Акрамя таго, Галіна Нячаева вядома як паэт і мастак, чыя глыбока філасофская творчасць спалучае ў сабе даследчую дакладнасць і яскравы сімвалізм.

Выстава працягнецца да 29 лютага

Даведка па тэлевоне: +375 17 342 87 87



© md-eksperiment.org

Опубликовано: 21 декабря 2021

Минск - Скоро

Концерт группы In Extremo в г. Минск

Клуб "RE:PUBLIC" 16 октября - 16 октября
Показать все