28
Дни православной культуры. Художественный музей Республики Беларусь

Дни православной культуры. Художественный музей Республики Беларусь

Ср, 28 сентября 2016, 17:00
Минск, Беларусь
Национальный художественный музей Республики Беларусь [на карте]
+37529 9027445

Дні праваслаўнай культуры ў Нацыянальным мастацкім музеі

28 верасня (серада) а 17-й гадзіне Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на канцэрт дзіцячага хору «Званочкі» і ўзорнага хору «Поющие музыканты» пад кіраўніцтвам Алы Мазуравай (Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі). У праграме прагучаць духоўныя песнапенні, інструментальная музыка, а таксама выступленні членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі з аўтарскай паэзіяй.

Дадзеная канцэртная праграма адбудзецца ў рамках Дзён праваслаўнай культуры «Хваліце імя Гасподняе!». Гэты духоўна-асветніцкі праект праходзіць у Мінску з 2012 года дзякуючы намаганням Прыхода храма праведнай Сафіі Слуцкай у г. Мінску Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і пры актыўнай падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Мэтай праекта з’яўляецца садзейнічанне зацвярджэнню праваслаўных духоўных каштоўнасцей у грамадскай свядомасці сродкамі музыкі і мастацтва, азнаямленне шырокіх слаёў насельніцтва з сацыяльнай і духоўна-маральнай місіяй Праваслаўнай Царквы ў свеце, прыцягненне ўстаноў адукацыі, устаноў культуры, вядучых дзеячаў культуры і мастацтва да супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой.

Уваход на канцэрт у Мастацкім музеі, як і на ўсе мерапрыемствы Дзён праваслаўнай культуры, бясплатны.



© md-eksperiment.org

Опубликовано: 20 сентября 2016

Минск - Скоро

Фестиваль Рок за Бобров 2021

аэродром Липки 07 августа - 07 августа

Спектакль Вероника решает умереть

ул. Фрунзе, 5 11 августа - 11 августа

Фестиваль Top Fest 2021

Стадион Динамо 21 августа - 21 августа 12:00
Показать все