8
ДЗЕД. Тэатр беларускай драматургіі

ДЗЕД. Тэатр беларускай драматургіі

Чт, 22 июня 2017, 19:00
Минск, Беларусь
Театр белорусской драматургии [на карте]
(017) 385 97 51

ДЗЕД

Ветэранам Вялікай вайны прысвячаецца… Што такое вайна? Для кагосьці вайна – гэта слёзы і жах стратаў, для кагосьці – не больш чым камп’ютарная «стралялка»… Хтосьці з жахам успамінае свіст куль падчас бою, а хтосьці з энтузіязмам «крышыць» віртуальнага ворага, перажоўваючы хот-дог. Пры гэтым другія з’яўляюцца ўнукамі першых… Як і калі пралягла прорва паміж імі? І ці існуе гэта прорва ўвогуле? На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабавалі адказаць у спектаклі «Дзед», галоўным героем якога з’яўляецца ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

Усе мы – патэнцыяльныя воіны і, гіпатэтычна, гатовыя абараніць сваю Радзіму. А ці гатовыя мы быць справядлівымі ў адносінах да сябе і блізкіх сёння? Ці здольныя на подзвігі і ахвяры ў імя іншых «тут і цяпер»? Ці зможам абараніць ад абыякавасці тых людзей, якія захавалі нашу Радзіму ад фашызму і перамаглі яго 70 гадоў назад?.. Спектакль «Дзед» – гэта наша эмацыянальная спроба разабрацца ў маральных і духоўных праблемах сучасных рэалій, жаданне адказаць на этычныя пытанні, адназначных адказаў на якія – няма.

А яшчэ, мы жадаем, каб наш глядач выразна і ясна разумеў, ШТО для ўсяго свету азначае Вялікая Перамога, і быў у стане адрозніць праўду ад хлусні ў сучасным хаосе гістарычных розначытанняў.



© md-eksperiment.org

Опубликовано: 02 июня 2017

Минск - Скоро

Концерт группы In Extremo в г. Минск

Клуб "RE:PUBLIC" 16 октября - 16 октября
Показать все