
Выставка Казачны Самарканд
Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Узбекістана "Казачны Самарканд"
Гэтым летам наведвальнікі Музея беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах маюць магчымасць акунуцца ў чароўную казку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Узбекістана. Вылепленыя з гліны, але быццам жывыя, да нас прыйшлі героі старажытных міфаў. Тканыя ўручную стракатыя “сюзані” пераносяць нас на цудоўны Усход. Тонкае шыццё ды вышыўка, каляровыя ўзоры палівы – усё гэта “Казачны Самарканд”. Каб пазнаёміцца з асаблівасцямі мастацтва далёкай нам краіны, не абавязкова адпраўляцца ў далёкі шлях.
Музей беларускага народнага мастацтва чакае гасцей ад серады да нядзелі з 10.00 да 17.00
Выстава працуе з 16.06 па 17.09.2017
Тэл. для даведак: +37517 5074469; 37529 1353241
Кошт уваходнага квітка ў музей 2 руб. – дарослы, 1 руб. – дзіцячы
© md-eksperiment.org
Поделиться