25
Майго юнацтва крылы. Тэатр юнага гледача

Майго юнацтва крылы. Тэатр юнага гледача

Ср, 24 января 2018, 19:00
Чт, 15 февраля 2018, 19:00
Минск, Беларусь
ТЮЗ [на карте]
+375 17 294-78-72

Майго юнацтва крылы

Драматычная паэма

Катэгорыя гледачоў: 14+

Спектакль на беларускай мове.

Працягласць — 1 гадзіна 10 хвілін.

Драматычная паэма на дзве дзеі без антракту паводле паэмы Аркадзя Куляшова “Хамуціус”.

Прэм’ера адбылася 14 снежня 2011 г.

“…Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі
Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі,
То не пакутвалі б і не кахалі,
Не плакалі… і не былі б людзьмі”

Творы Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова – гэта ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік нацыянальна - вызваленчага руху 1863 г. Канстанцін Каліноўскі, якому паэт прысвяціў драматычную паэму “Хамуціус” (1975 г.).

Назва твора – гэта мянушка, якую ўзяў сабе Каліноўскі, падкрэсліўшы сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.

Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за скасаванне самадзяржаўя і абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства можа забяспечыць перамогу паўстанню.

У спектаклі гучыць раманс на вершы Аркадзя Куляшова “Я пакідаў маленства край…”



© md-eksperiment.org

Опубликовано: 02 августа 2017

Минск - Скоро

Фестиваль Рок за Бобров 2021

аэродром Липки 07 августа - 07 августа
Показать все