28
Майстэрня з вуліцы Вальсальва

Майстэрня з вуліцы Вальсальва

Пт, 21 октября 2016, 16:00
Минск, Беларусь
Национальный художественный музей Республики Беларусь [на карте]

Пасольства Італіі ў Мінску прэзентуе дакументальны фільм Майстэрня з вуліцы Вальсальва (21 кастрычніка 2016)

У рамках XVI Сусветнага тыдня італьянскай мовы Пасольства Італіі ў Мінску сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь (НММ РБ) запрашаюць на прэзентацыю дакументальнага фільма «Майстэрня з вуліцы Вальсальва. Прыма Кантавалі, скрыпічных спраў майстар з Імолы». Мерапрыемства адбудзецца ў пятніцу 21 кастрычніка ў НММ РБ (вул. Леніна, 20). Пачатак а 16-й гадзіне.

У мерапрыемстве прымуць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфана Б’янкі, дырэктар НММ РБ Уладзімір Іванавіч Пракапцоў, прадстаўнік Фонду Ашчадных Кас Імолы Джузэпэ Савіні, дыпламаты і дзеячы культуры.

Сюжэт дакументальнага фільма «Майстэрня з вуліцы Вальсальва» (2015) узяты з жыцця і творчасці некалькіх пакаленняў італьянскіх майстроў – сям’і Кантавалі з г. Імолы (рэгіён Эмілья-Раманья). Заснавальнік майстэрні Луіджы Кантавалі ў канцы XIX стагоддзя арганізаваў рамесную вытворчасць скрыпак і віяланчэляў і стварыў кліенцкую базу, якая складалася з вядомых музыкантаў Еўропы, ЗША і Японіі. Інструменты Кантавалі карысталіся высокім попытам за мяжой і станавіліся самастойнымі творамі мастацтва, дзякуючы спалучэнню ў сабе такіх нязменных атрыбутаў італьянскага дызайну, як якасць, даўгавечнасць і непаўторная індывідуальнасць. Традыцыі і брэнд Кантавалі прадоўжылі яго сыны Прыма і Сэконда, якія выраблялі струнныя інструменты да самай смерці старэйшага сына Прыма ў 1989 годзе.

Падчас прэзентацыі гледачы змогуць на свае вочы ўбачыць і паслухаць скрыпку – рэдкі ўзор працы Прыма Кантавалі, вырабленую ў 1923 годзе, з надпісам майстра: «Бясконцая ноч кахання». Яе прывязе ў Мінск прадстаўнік Фонду Ашчадных Кас Імолы, які валодае скрыпкай, спадар Джузэпэ Савіні. Мяркуецца, што ў рамках мерапрыемства на скрыпцы Кантавалі сыграюць юныя таленты – навучэнцы Рэспубліканскага музычнага каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі. На наступны дзень, у суботу, 22 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі Мінскі струнны квартэт выступіць з канцэртам, у якім будзе задзейнічаны гэты інструмент.

Прэзентацыя фільма і скрыпкі Прыма Кантавалі прымеркавана да XVI Сусветнага тыдня італьянскай мовы, які ў гэтым годзе прысвечаны італьянскай крэатыўнасці і дызайну. Культурныя мерапрыемствы Пасольства Італіі ў Мінску ў рамках Тыдня арганізаваны дзякуючы ўкладу наступных кампаній і арганізацый: Прадстаўніцтва UBI Banca ў Маскве, кампаніі «Мікра Лізінг», «Агралізінг», New Studio, «Наша Справа» і «Белавія».



© md-eksperiment.org

Опубликовано: 18 октября 2016

Минск - Скоро

Фестиваль Рок за Бобров 2021

аэродром Липки 07 августа - 07 августа

Спектакль Вероника решает умереть

ул. Фрунзе, 5 11 августа - 11 августа

Концерт группы КняZz в г. Минск

Prime Hall 14 августа - 14 августа 19:00
Показать все