
Re1ikt. TNT Rock Club
Re1ikt: альбом Kufar на бiс
Толькі 28 траўня і толькі ў TNT Rock Club гурт Re1ikt цалкам сыграе альбом Kufar на біс.
Re1ikt – гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем.
Па сваёй стылістыцы гурт блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак сучасныя музычныя плыні Re1ikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.
Re1ikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты.
Гурт грае як электрычныя, так і акустычныя канцэрты. І ў залежнасці ад фармата выступаў, музыка каманды з драйвовай і завадной ператвараецца ў паветраную і лірычную.
Квiткi: першыя 50 —8 р., наступныя 50 — 10 р., астатнiя 50+ — 12 р.
Квiткi можна набыць у TNT Rock Club!
Iнфалiнiя: +375 29 655-55-55.
Жанр: folk
© md-eksperiment.org
Поделиться