44
Тарас на Парнасе. Тэатр юнага гледача

Тарас на Парнасе. Тэатр юнага гледача

Чт, 18 января 2018, 19:00
Пт, 09 февраля 2018, 19:00
Минск, Беларусь
ТЮЗ [на карте]
+375 17 294-78-72

ТАРАС НА ПАРНАСЕ

Народны жарт

Катэгорыя гледачоў: 14+

Спектакль на беларускай мове

2 гадзіны

Народны жарт на дзве дзеі з антрактам

…Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі

І Гогаль шпарка каля нас

Прайшлі, як павы, на Парнас.

Ну, словам, многа тут народу

Сабралась лезьці на Парнас:

Былі паны, было й зброду,

Як часам і на свеце ў нас.

(урывак з паэмы “Тарас на Парнасе”)

Паводле драматурга Сяргея Кавалёва: “Паэма “Тарас на Парнасе” – візітоўка беларускай паэзіі ХIХ стагоддзя, а самаго Тараса можна параўнаць з Цілем Уленшпігелем Шарля дэ Кастэра і Кала Бруньёнам Рамэна Ралана, бо ён з’яўляецца яскравым увасабленнем нацыянальнага характара...”

Некалькі фактаў пра паэму:

1. Аўтарам з’яўляецца былы прыгонны селянін Канстанцін Вераніцын. Гэтае адкрыццё зрабіў гісторык і літаратуразнавец Віталь Скалабан: “…Яшчэ ў 1986 годзе мне ўдалося знайсці ўнікальны асобнік “Тараса на Парнасе” і з яго дапамогай вызначыць імя аўтара паэмы. Яшчэ больш, вядомыя дата і месца напісання паэмы: 15 красавіка 1855 года, мястэчка Гарадок”.

2. Акрамя “Тараса на Парнасе” Канстанцін Вераніцын вядомы, як аўтар антыалкагольна - сатырычнай паэмы “Два д’яўлы”.

3. Адна з ранніх назваў паэмы гучала так: “Узлезшы на Парнас, што відзеў там Тарас”.

4. Гэтая паэма была настолькі папулярнай на Беларусі, яе так часта перапісвалі (у тым ліку і Вінцэнт Дунін - Марцінкевіч), што вядомы этнограф Еўдакім Раманаў пісаў у 1895 годзе: “Тараса на Парнасе ва ўсякай хаце знайсці можна”.

5. Упершыню “Тарас на Парнасе” быў апублікаваны ў газеце “Минскій листокъ” 16 траўня 1889 г.

У спектаклі гучаць музычныя творы фольк - гурта “Ліцвіны”.



© md-eksperiment.org

Опубликовано: 23 сентября 2017

Минск - Скоро

Фестиваль Рок за Бобров 2021

аэродром Липки 07 августа - 07 августа
Показать все