95
Выставка Мир небесный на земле. Художественный музей Республики Беларусь

Выставка Мир небесный на земле. Художественный музей Республики Беларусь

29 сентября 2016 — 30 января 2017
Минск, Беларусь
Национальный художественный музей Республики Беларусь [на карте]
(17)327-66-89

29 сентября 2016 года в Национальном художественном музее Республики Беларусь открывается выставка «Мир небесный на земле», которая представляет произведения церковного искусства XVII–XXI вв. В экспозиции демонстрируются православные, католические, униатские иконы и алтарные картины, художественное ткачество, предметы литургии. Знаменательно, что выставка проходит в Год культуры Беларуси, объявленный Президентом Республики Беларусь Лукашенко А.Г. и Внеочередной Юбилейный (Святой) год милосердия, который объявлен Папой Римским Франциском 11 апреля 2015 г. Его девиз – «Милосердные, как Отец». Протяженность его установлена с 8 декабря 2015 г. по 20 ноября 2016 г.

На выставке, следуя хронологии, представлены произведения из собрания Национального художественного музея Республики Беларусь и иконы современных иконописцев, продолжающих древние традиции Византии и стран Балканского региона.

Организаторы проекта стремились на примере художественных памятников различных конфессий продемонстрировать сходство и различие в трактовках религиозных сюжетов, а также акцентировать внимание зрителя на главном постулате – едином источнике формирования христианской культуры.

Отличительная особенность выставки состоит в том, что в ее состав вошла большая часть икон, показанных в Музеях Ватикана с 18 мая по 25 июля 2016 г. Этот международный выставочный проект стал крупнейшим событием в истории белорусской культуры. Несомненно, внимание зрителей привлечет раздел, посвященный деятельности реставраторов музея. Благодаря кропотливой работе этих уникальных специалистов возрождаются подлинные шедевры национального искусства, находившиеся на грани исчезновения.

Открывают экспозицию иконы «Спас Вседержитель» и «Богоматерь с младенцем» 1670-х гг. из Николаевской церкви г. Пинска, сохранившие традиционную византийскую иконографию. Комплекс живописных произведений католического монастыря Святой Бригитты в Гродно середины XVII в. демонстрирует влияние европейской, прежде всего фламандской художественной культуры на творчество местных мастеров.

В 2009 году по благословению Митрополита Минского и Слуцкого Филарета, Патриаршего Экзарха всея Беларуси в Национальный художественный музей Жировичским монастырем переданы семь старинных икон из иконостаса Успенского собора, сооруженного около 1730 года. Удаление музейными реставраторами позднейших поновлений открыло великолепную, мощную и красочную живопись в духе европейского барокко. Иконы праздничного ряда иконостаса представлены двумя комплексами: из Оброво, середины XVIII в. – овальной формы с фигурным обрамлением и Шерешево, второй половины XVIII в. – редкой иконографии и необычной композиции.

Декоративно-прикладное искусство представлено церковными католическими облачениями из тканей западноевропейского производства, предметами литургии – алтарные и напрестольные кресты, чаши для причастия, дискос, оклады икон.

Сакральные произведения дают представление об особенностях формирования белорусского искусства в сложном взаимодействии с культурами Запада и Востока. Белорусские мастера осваивают новые технологии, темы и сюжеты, привносят в церковную культуру свое видение и понимание небесного мира, тесно связанного с земными реалиями.

Выставка работает с 30 сентября 2016 г. по 30 января 2017 г. по адресу: ул. Ленина, 20.

Куратор Карпенко Е.В.



29 верасня 2016 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава «Свет нябесны на зямлі», якая прадстаўляе творы царкоўнага мастацтва XVII–XXI стст. У экспазіцыі дэманструюцца праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія абразы і алтарныя карціны, мастацкае ткацтва, прадметы літургіі. Знамянальна, што выстава праходзіць у Год культуры Беларусі, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. і Пазачарговы Юбілейны (Святы) год міласэрнасці, які абвешчаны Папам Рымскім Францыскам 11 красавіка 2015 г. Яго дэвіз – «Міласэрныя, як Айцец». Працягласць яго ўстаноўлена з 8 снежня 2015 г. па 20 лістапада 2016 г.

На выставе, згодна з храналогіяй, прадстаўлены творы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і абразы сучасных іканапісцаў, якія працягваюць старажытныя традыцыі Візантыі і краін Балканскага рэгіёна.

Арганізатары праекта імкнуліся на прыкладзе мастацкіх помнікаў розных канфесій паказаць падабенства і адрозненне ў трактоўках рэлігійных сюжэтаў, а таксама акцэнтаваць увагу гледача на галоўным пастулаце – адзінай крыніцы фарміравання хрысціянскай культуры.

Адметная асаблівасць выставы заключаецца ў тым, што ў яе склад увайшла бóльшая частка абразоў, паказаных у Музеях Ватыкана з 18 мая па 25 ліпеня 2016 г. Гэты міжнародны выставачны праект стаў найбуйнейшай падзеяй у гісторыі беларускай культуры. Несумненна, увагу гледачоў прыцягне раздзел, прысвечаны дзейнасці рэстаўратараў музея. Дзякуючы карпатлівай працы гэтых унікальных спецыялістаў адраджаюцца сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва, што знаходзіліся на грані знікнення.

Адкрываюць экспазіцыю абразы «Спас Уседзяржыцель» і «Маці Божая з дзіцем» 1670-х гг. з Мікалаеўскай царквы г. Пінска, якія захавалі традыцыйную візантыйскую іканаграфію, на аснове якой выканана пераважная большасць абразоў для мясцовага рада беларускіх іканастасаў.

Комплекс жывапісных твораў каталіцкага кляштара святой Брыгіты ў Гродне сярэдзіны XVII ст. дэманструе ўплыў еўрапейскай, перш за ўсё фламандскай мастацкай культуры на творчасць мясцовых майстроў.

У 2009 годзе па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў Нацыянальны мастацкі музей Жыровіцкім манастыром перададзены сем старажытных абразоў з іканастаса Успенскага сабора, пабудаванага каля 1730 года. Выдаленне музейнымі рэстаўратарамі пазнейшых панаўленняў адкрыла цудоўны, магутны і маляўнічы жывапіс у духу еўрапейскага барока. Абразы святочнага рада іканастаса прадстаўлены двума комплексамі: з Аброва (сярэдзіна XVIII ст.) – авальнай формы з фігурным апраўленнем і Шарашова (другая палова XVIII ст.) – рэдкай іканаграфіі і незвычайнай кампазіцыі.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва прадстаўлена царкоўным каталіцкім убраннем з тканін заходнееўрапейскай вытворчасці, прадметамі літургіі – алтарнымі і напрастольнымі крыжамі, чашамі для прычашчэння, дыскасам, аправамі абразоў.

Сакральныя творы даюць уяўленне аб асаблівасцях фарміравання беларускага мастацтва ў складаным узаемадзеянні з культурамі Захаду і Усходу. Беларускія майстры асвойваюць новыя тэхналогіі, тэмы і сюжэты, прыўносяць у царкоўную культуру сваё бачанне і разуменне нябеснага свету, цесна звязанага з зямнымі рэаліямі.

Выстаўка працуе з 30 верасня 2016 г. па 30 студзеня 2017 г. па адрасу: вул. Леніна, 20.

Куратар Карпенка А.У.



© md-eksperiment.org

Опубликовано: 20 сентября 2016

Минск - Скоро

Показать все