153
Выратаваныя каштоўнасці. Выстава.  Национальный исторический музей Республики Беларусь (8 августа - 15 сентября)

Выратаваныя каштоўнасці. Выстава. Национальный исторический музей Республики Беларусь (8 августа - 15 сентября)

Вс, 15 сентября 2013
Минск, Беларусь
ул. К.Маркса, 12 [на карте]

8 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Выратаваныя каштоўнасці”. 


Выстава арганізавана сумесна з філіялам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея – Музеем “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці” – і дзейнічае ў рамках доўгатэрміновага выставачнага праекта “Культура не ведае правінцыі”, мэта якога – паказаць унікальныя музейныя калекцыі абласных і раённых музеяў краіны.

Наша спадчына – той фундамент, на якім трымаецца сучаснасць і засноўваецца будучыня. Беларусь мае багатыя культурныя здабыткі і традыцыі, але гістарычны лёс склаўся не самым спрыяльным чынам, і ад велічнага мінулага, часам, нам застаюцца толькі невялікія аскепкі. Таму для сучаснікаў захаванне і вяртанне нашай спадчыны з’яўляецца вялікім гонарам і абавязкам.
Выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі прэзентуе збор Музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» – філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Гэта адзіны ў Беларусі і на тэрыторыі СНД музей, дзе экспануюцца творы мастацтва і прадметы антыкварыяту, канфіскаваныя пры спробе незаконнага вывазу іх за мяжу. 
На выставе прадстаўлена больш за 300 помнікаў гісторыі і культуры, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва якім пашанцавала вярнуцца з небыцця і заняць пачэснае месца ў экспазіцыйных залах. 
Экспазіцыя складаецца з помнікаў нумізматыкі і баністыкі VІ-ХХ стст. – гэта манеты Візантыі, еўрапейскіх краін, Рэчы Паспалітай і інш. Калекцыя прадметаў з каштоўных металаў прадстаўлена паясамі і кінжаламі працы майстроў Паўночнага Каўказа, срэбнымі партсігарамі і іншымі вырабамі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Экспануюцца творы мастацтва краін Усходу, сярод якіх кітайскія дэкаратыўныя накладкі, сярэднеазіяцкі посуд з медзі і іншае. Заходнюю Еўропу прадстаўляюць рыжскі хрусталь, выкшталцоныя прадметы побыту і посуд, графіка. Адной з найбольш цікавых частак экспазіцыі з’яўляецца калекцыя абразоў ХVІІІ-ХХ стст., бо рускі іканапіс — адметная з’ява сусветнай мастацкай культуры.
Дапаўняюць экспазіцыю сакральнага мастацтва ўзоры Растоўскай фініфці і рускага меднага ліцця, рарытэтныя кніжныя выданні.
Выстава будзе працаваць 15.09.1013.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00,  
тэл. для даведак (017) 327 43 22, 327 00 05

В музее сформированы богатейшие коллекции, насчитывающие более 350 тысяч памятников отечественной и зарубежной культуры: археологическая, этнографическая, нумизматическая, военно-историческая, коллекция рукописей и старопечатных книг, иконопись, профессиональное и народное мастерство.

 

Национальный исторический музей Республики Беларусь является одним из крупнейших в нашей стране.

Время работы музея:

Музей работает с 11.00 до 19.00.
Касса работает с 11.00 до 18.30.
Вход для посетителей с 11.00 до 18.30.
Выходной день - понедельник.

Место и дата проведения:

Национальный исторический музей Республики Беларусь, Минск, ул. К.Маркса, 12.

c 8 августа 2013г.
по 15 сентября 2013г.



© md-eksperiment.org

Опубликовано: 04 августа 2013