
Шабаны. Тэатр імя Янкі Купалы
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадстаўляе!
Камерная сцэна
Шабаны (16+)
Альгерд Бахарэвіч
гісторыя
Рэжысёр-пастаноўшчык Алена Ганум
Мастак Аляксандр Камянец
Інсцэніроўка Алена Ганум
Пластычнае вырашэнне Марына Філатава, Алена Ганум
Падбор музыкі Павел Захаранка
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі Мікалай Пінігін
Прэм'ера – 29 снежня 2015
Працягласць – 1 гадзіна 20 хвілін
Спектакль “Шабаны” – сцэнічная версія паводле рамана сучаснага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”.
Гэта гісторыя маладога пісьменніка, які доўгі час пражыў у Германіі і пасля вярнуўся на радзіму. Таксама гісторыя маладой жанчыны Сафіі, у якой раптоўна знікае муж. Гэта і гісторыя ШАБАНОЎ – аднаго з мінскіх мікрараёнаў. Усе гэтыя гісторыі аб’ядноўвае тэма радзімы, у якой гучыць галоўная праблема - праблема эміграцыі і вяртання.
“…Калі пакідаеш нейкае месца і пасля вяртаешся – ці вяртаешся туды, дзе быў? Ці гатовыя жыхары гэтага месца прыняць цябе новага? Ці магчыма ўвогуле некуды вярнуцца?...”
© md-eksperiment.org
Поделиться