16.09.2020
Музеи
eye 138

Выставки на сентябрь - октябрь 2020

Выставки на сентябрь - октябрь. Национальный художественный музей Республики Беларусь. Афиша Минск 2020

Выставачныя праекты Мастацкага
Верасень 2020

07.09.2020 – 25.10.2020

Выстава “Малая радзіма – Вялікая зямля”

Цікавасць да вялікіх і маленькіх гарадоў, вёсак, мястэчкаў выяўляецца дзякуючы чалавеку, які стварае і праслаўляе іх самабытную гісторыю, апявае іх простую і разам з тым прыцягальную прыгажосць. На выставе прадстаўлены работы майстроў, творчы почырк якіх ужо вядомы. Гэта ўраджэнцы практычна ўсіх абласцей Беларусі, гэта пакаленне беларускіх мастакоў XX стагоддзя.

09.09.2020 – 11.10.2020

“Раз, два, три, четыре, пять – я иду тебя искать!” / Ілюстрацыі да кніг для дзяцей і падлеткаў

“Раз, два, три, четыре, пять – я иду тебя искать!” / Ілюстрацыі да кніг для дзяцей і падлеткаў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь ізноў адкрывае свае запаснікі і прадстаўляе ўвазе гледачоў выставу “Раз, два, три, четыре, пять – я иду тебя искать!”, назву якой далі першыя радкі дзіцячай лічылачкі. Аснову праекта склалі ілюстрацыі да кніг для дзяцей і падлеткаў майстроў кніжнага мастацтва XX–XXI стагоддзяў з калекцыі “Беларуская арыгінальная графіка” ў зборы музея. Кожны знойдзе на выставе карцінкі па душы: адны сустрэнуць старога сябра, іншыя адкрыюць жывапісны свет дзіцячай кнігі.

16.09.2020 – 25.10.2020

“75 год Вялікай Перамогі”


Тэма вайны ў мастацтве Беларусі – неўміручая і актуальная вось ужо 75 гадоў. Ваенная тэма была першай і найважнейшай для беларускага мастацтва на працягу амаль чатырох дзесяцігоддзяў. Такі прэстыж сведчыць аб яе значнасці для беларускага народа, а размах, шырыня і адухоўленасць вобразаў, створаных беларускімі мастакамі ў 1950–1980-я гады, надалі многім творам хрэстаматыйны характар. Цікавасць да ваеннай тэматыкі ў мастакоў сярэдняга пакалення абумоўлена не толькі яе маштабнасцю, але і імкненнем мастацкага асэнсавання драматычных падзей, жаданнем паспрабаваць сябе ў сацыяльна-значным творы, дзе ёсць усё: і пафас, і псіхалагізм, і трагедыйнасць. Ваенная тэма ў беларускім мастацтве стала вышэйшай меркай майстэрства для мастака. Цяпер яна ўспрымаецца нават шырэй – як героіка-патрыятычная.

Даведкі па тэл.: (017) 327-71-63

Читати також


Вибір читачів
up